Французскія работадаўцы пазбавіліся права турбаваць падначаленых пасля рабочага дня

11 апреля 2014

Як паведамляе брытанская газета Гардыян, такім чынам французы спрабуюць выканаць нормы працоўнага заканадаўства. Выкарыстоўваючы смартфоны і іншыя мабільныя прыстасаванні, работнікі працуюць больш, чым трэба. Каб пазбегнуць гэтага, супрацоўнікам кампаній рэкамендавана выключаць рабочыя тэлефоны, а таксама не заходзіць у электронную пошту пасля таго, як яны пакінуць офіс.