Францыі пагражаюць новыя акцыі пратэсту

18 декабря 2018

Да забастоўкі сваіх калег заклікае прафсаюз нацыянальнай паліцыі. Ужо ў сераду яны маюць намер блакіраваць усе камісарыяты ў краіне. Праваахоўнікі не задаволены скарачэннем бюджэту на сілы бяспекі - яго ўрэзалі больш чым на 60 мільёнаў еўра. Дакумент на гэтым тыдні павінна зацвердзіць ніжняя палата парламента. Вартавыя парадку просяць урад падрыхтаваць новы бюджэт, які, у прыватнасці, прадугледжваў бы аплату звышурочных.