Сёння Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір". Дата запісу была выбраная сімвалічна - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. А вось у эфір інтэрв'ю выйдзе заўтра, стаўшы часткай цэлай серыі гутарак з лідарамі краін Садружнасці.
Нашы калегі запісалі грунтоўны каментарый ад першай асобы. Але па самых актуальных і надзённых тэмах, якія хвалююць грамадства менавіта сёння, падзяліліся эксклюзівам.
Наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў сабраў ключавыя ацэнкі з прагучалага.
Дзень яднання - як падстава інтэграцыйнай рэвізіі
Другое красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Добрая падстава правесці чарговую рэвізію доўгага марафону саюзнай інтэграцыі. Усе праблемы апошніх гадоў сёння як на далоні. Клопат аб здароўі нехаця агаліў нядужыя тэндэнцыі. Закрываюць межы без кансультацый - значыць, грамадзяне не роўныя? Тры месяцы без канчатковага рашэння нафтагазавага пытання - калі будзе роўнасць для прадпрыемстваў? І ці будзе? І такіх пытанняў зараз нават без медыцыны і экстранных мер дзясятак. Беларускую пазіцыю без марафету і купюр сёння прадставіў Кіраўнік дзяржавы. У інтэрв'ю калегам з "МІРа" - галоўнаму тэлевяшчальніку Садружнасці Незалежных, што сімвалічна.Патэнцыяльная аўдыторыя "Міра" ахоплівае практычна ўвесь свет постсавецкі і перавышае 174 мільёны чалавек. У тэлесігнале гэта ўся СНД, плюс краіны Балтыі і Украіна. Аднак, як у сучаснага медыя, ёсць яшчэ радыё і разнастайныя сеткавыя платформы - ад YouTube да сацыяльных сетак. І тут аўдыторыя - сапраўды ўвесь свет без межаў.
Касцяк гледачоў, безумоўна, еўразійскі. Ды і дата абавязвае. Таму, не ставячы пад сумненне ключавы вектар інтэграцыі для Беларусі, Прэзідэнт гаворыць аб праблемах на злобу дня. Іх трэба вырашаць у штодзённым рэжыме. Не толькі пад святы.
Інтэграцыя магчымая толькі на прынцыпе раўнапраўя
Тое жа сяброўства па разліку, якое ўжо не сяброўства, а, выходзіць, партнёрства з пастаўкамі нафты і цэнамі на газ, доступам харчавання на саюзны рынак і правамі перавозчыкаў. Усе выкладкі Прэзідэнт прыводзіць падрабязна, але ў адзінай логіцы - толькі на роўных умовах зможам прайсці чарговую саюзную дыстанцыю. Але вось пытанне - калі так цяжка крочым сёння, што будзе з намі, калі панічныя эпідэміі скончацца, а новы перадзел свету, хутчэй за ўсё, пачнецца? Дарэчы, беларускі, здаецца, першы лідар, хто думае аб гэтым ужо сёння.Тэма каранавіруса - кропкавая праца з фактамі і лічбамі на руках
Вядома, не абышлі ў фармаце інтэрв'ю актуальную ў Беларусі і ў суседзяў тэму барацьбы з эпідэміяй. Тым больш, каранавірус - ужо з усіх электрапрыбораў, і дарадчыкаў з усіх бакоў хапае. Вось і прэзідэнт Літвы заклапаціўся нашай краінай. Хоць у саміх краінах Балтыі сітуацыя як мінімум з пажылымі людзьмі на парадак больш складаная (відэа).
Глыбокая падзяка беларускім медыкам
Асобная падзяка Прэзідэнта медыкам. Калі працуюць строга па пратаколе, гасяць паніку і выкарыстоўваюць лепшыя методыкі лячэння і міксы прэпаратаў. Выцягваюць з таго свету нават вельмі цяжкіх пацыентаў. Дзе, акрамя віруса, цэлы букет захворванняў, не меншых, а нават цяжэйшых (відэа).Эпідэміялагічная сітуацыя ў Віцебску пад кантролем
Як прыклад арганізаванай працы медыкаў і ўлады ўсіх узроўняў гучыць Віцебск. Намаганнямі ўрачоў, Міністэрства аховы здароўя, мясцовай улады і губернатара, плюс цяжкая артылерыя ў асобе Наталлі Качанавай - атрымалася за 3 сутак узяць пад кантроль сапраўды няпростую сітуацыю. Людзі не панікуюць. Агульнае захворванне па ўсіх вірусных заразах паніжанае. Гэта факт ад Міністэрства аховы здароўя і незалежнага кантролю.І, дарэчы, Віцебск і сталіца паказалі: Беларусь не адмаўляе небяспекі віруса. Проста працуе спакойна і дзеля палітычных прафітаў паніку людзей не выкарыстоўвае.
Прэзідэнт Беларусі: "Мы не вырашаем каранавірусам палітычных пытанняў"
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Гавораць, у Беларусі - цішыня. Гэта дурасць поўная. Проста мы не вырашаем праз каранавірус палітычных пытанняў. Хоць у нас палітычны год. Маглі б закрыць, вывесці патрулі, паказаць, які круты палітык. Не дай Бог. Я іграць у гэтыя гульні не буду".
Вялікае інтэрв'ю Прэзідэнта МТРК "Мір"
Гэта, вядома, толькі малая крыха вострых пытанняў і адкрытых адказаў Прэзідэнта, якія прагучалі ў фармаце вялікага эксклюзіўнага інтэрв'ю. Больш - заўтра ў калегаў. Напрыклад, пра тое, як святкаваць юбілей Вялікай Перамогі Мінску і Маскве, як выйсці з украінскага тупіку па Данбасе, і чым напоўніць рэальную будучыню еўразійскага праекта і Садружнасці Незалежных.Адкрыем толькі адзін сакрэт. Галоўнае, што чыталася паміж радкамі падчас усяго інтэрв'ю, гэта адзінства або хоць бы салідарнасць. Іх так не хапае сёння і нашым інтэграцыям, і свету перад агульнымі пагрозамі.













