Фінансавы калапс абыдзецца ЗША у 300 мільёнаў долараў за суткі

1 октября 2013

Такія лічбы назвалі эксперты адной з амерыканскіх аналітычных фірмаў. Паводле іх прагнозаў, гэтая сума з кожным днём будзе расці. Нагадаем, сёння ў Штатах пачаўся новы фінансавы год, а кангрэс так і не зацвердзіў бюджэт. Гэта прывяло да спынення працы федэральных структур. Белы дом ужо распарадзіўся часткова закрыць дзяржустановы. У неаплачаны водпуск адправіліся каля мільёна дзяржслужачых, спынілі працу пасольствы і нацыянальныя паркі. Паліцыя і пажарныя будуць выязджаць толькі на экстранныя выклікі. Што датычыцца авіядыспетчараў, вайскоўцаў і пагранічнікаў, ім будуць плаціць распіскамі. Наконт арміі прэзідэнт Абама паклапаціўся асобна - падпісаў адобраны кангрэсам закон з гарантыямі жалавання вайскоўцам.