У Мінску i вобласці сёння Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

26 июля 2019
У сувязі з гэтым праходзіць акцыя "Скінь хуткасць!". Інспектары ДАІ наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, правядуць тэматычныя лекцыі, падчас якіх нагадаюць аб неабходнасці захавання бяспечнай хуткасці руху. Асабліва ўважлівымі ў гэтыя дні трэба быць і на дарогах. Кантроль будзе ажыццяўляцца з дапамогай стацыянарных і мабільных камер відэафіксацыі. ДАІ нагадвае: за перавышэнне хуткаснага рэжыму прадугледжаны штраф ад 25 з паловай да 255 рублёў. А за паўторнае парушэнне на працягу года можна пазбавіцца вадзіцельскага пасведчання да аднаго года.