Фільм "Ла-Ла Лэнд" атрымаў сем прэмій "Залаты глобус"

9 января 2017

Трыумф "Ла-Ла Лэнд". Музычная трагікамедыя ўзяла сем статуэтак на цырымоніі ўручэння прэміі "Залаты глобус". Узнагароды ўручаныя за сцэнарый, песню і саўндтрэк. Лепшымі выканаўцамі галоўных мужчынскай і жаночай роляў сталі Эма Стоўн і Раян Гослінг. А Дэм'ен Шазел перамог у намінацыі "Лепшы рэжысёр". Клэр Фой, якая выканала ролю Лізаветы Другой у "Кароне", узяла ўзнагароду як лепшая драматычная актрыса. Сам тэлесерыял прызнаны лепшым. "Звераполіс" перамог як анімацыйны фільм.  А актрыса Мерыл Стрып атрымала "Залаты глобус" за дасягненні ў кінематографе.