Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Мытнага камітэта

2 апреля 2020
Рабочы чацвер Прэзідэнта  прадоўжыла сустрэча з кіраўніком Мытнага камітэта Юрыем Сянько. Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу пацікавіўся эканамічнай сітуацыяй на мытні. Што адбываецца з транспартнымі патокамі, наколькі хутка афармляюцца тавары першай дапамогі і прадукты. Яшчэ адзін важны момант -  здароўе спецыялістаў у такі няпросты сезон захворванняў. 

Як адзначыў кіраўнік беларускай мытні ў сваім дакладзе Прэзідэнту, за студзень-сакавік транзіт тавараў праз нашу мяжу вырас прыкладна на 8 %. Зараз гэта 400 тысяч партый грузу. Гэта калі параўноўваць з мінулым годам. Актыўна дапамагаюць нашы спецыялісты і расійскім велікагрузам пры неабходнасці па-за чаргой. Падставіць плячо суседу мы можам. Для гэтага на мяжы  рэсурсаў і абсталявання хапае.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя