"Фэйсбуку" пагражае рэкордны штраф за перадачу асабістых звестак

19 января 2019

Сацсетку могуць пакараць за тое, што кампанія не забяспечыла прыватнасць звестак сваіх карыстальнікаў. Калі будзе даказана парушэнне пагаднення, то штраф можа стаць самым буйным пакараннем для "Фэйсбуку" ў ЗША. Ён складзе больш  за 22,5 мільёна долараў. Дарэчы, на такую суму ў 2012 была аштрафаваная кампанія "Гугл", якую злавілі на абыходзе абароны браўзараў з мэтай збору ўсё тых жа персанальных звестак.