Сёння ў сталічнай мэрыі і ў абласных выканаўчых камітэтах традыцыйна рабочая субота

14 марта 2015

З 9 да 12 гадзін усе скаргі і прапановы прымалі падчас прамых тэлефонных ліній. Некаторыя найбольш вострыя пытанні вырашаліся на месцы.

З падрабязнасцямі Юлія Токар.

Сёння на прамой сувязі з жыхарамі Фрунзенскага раёна быў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Сяргей Жалязняк. За тры гадзіны да яго звярнуліся каля 20 чалавек. Людзей па-ранейшаму хвалююць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльныя выплаты, добраўпарадкаванне. Але ж самым злабадзённым для гэтага раёна застаецца пытанне развіцця сферы гандлю. Інфраструктура не паспявае за тэмпамі маштабнага будаўніцтва новых мікрараёнаў. Дэфіцыт магазінаў крокавай даступнасці, дзіцячых садкоў і школ. Сёння ў самым буйным раёне сталіцы - 78 дашкольных устаноў, 44 школы і 10 гімназій. Праблему недахопу вольных месцаў часткова вырашыць адкрыццё на пачатку чацвёртай чвэрці новай школы на тысячу вучняў.

Як адзначыў Сяргей Жалязняк, да канца наступнага года ўсе сацыяльныя стандарты павінны быць даступнымі для жыхароў раёна. Іх скаргі і прапановы ўзялі на асаблівы кантроль. На некаторыя пытанні адказы далі адразу.

Жыхары вуліцы Альшэўскага скардзяцца на недахоп аўтастаянак. Да пад’ездаў немагчыма падысці - усё застаўлена машынамі. Між тым самі пад’езды разбураюцца.

Новыя мікрараёны адчуваюць недахоп і паркавых зон. Так на скрыжаванні вуліц Нёманскай, Каменагорскай і Прытыцкага пакінутая тэрыторыя за чатыры гады ператварылася ў неагароджаны катлаван. Ён падчас засухі быў нават прычынай пажараў.

На дапамогу Зелянбуду падчас суботнікаў выходзяць і мясцовыя жыхары.

На добраўпарадкаванне гэтай зоны сродкі не выдзяляліся, таму адміністрацыя сваімі сіламі з прыцягненнем інвестараў аднаўляе тэрыторыю амаль 7 гектараў. Ужо восенню тут з’явяцца паркавая зона, спартыўная пляцоўка і нават месца для выгулу сабак.

Пытанні азелянення і рамонт дваровых тэрыторый хвалявалі і жыхароў Жодзіна. Там сёння таксама прайшла прамая тэлефонная лінія. На пытанні жыхароў адказваў першы намеснік старшыні гарвыканкама Юрый Шары.

Не проста пачуць, а разабрацца і дапамагчы. Дзеля гэтага кожную суботу ў раёнах вобласці працуе анлайн – кніга скаргаў і прапаноў. А пакуль ёсць пытанні, ёсць патрэба і ў тэрміновым іх вырашэнні.