Феерверкі ў навагоднюю ноч забаранілі ў тысячы гарадоў Італіі

23 декабря 2016

Каб пазбегнуць пажараў, у тысячы італьянскіх гарадоў забаранілі феерверкі ў навагоднюю ноч.  Распараджэнні датычацца ў тым ліку Рыма і Турына. Такое рашэнне ўлады тлумачаць тым, што піратэхнічныя вырабы небяспечныя як для навакольнага асяроддзя, так і для людзей, і жывёл. За парушэнне загада прадугледжваецца штраф да 500 еўра.