Еўрасаюз падоўжыў на паўгода індывідуальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Украіны

13 марта 2017

Савет Еўрасаюза падоўжыў на 6 месяцаў санкцыі супраць 150-ці чалавек і 37-мі арганізацый з Расіі і Украіны, якіх абвінавачваюць у дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны. Санкцыі былі ўведзеныя ў сакавіку 2014 года. Яны прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю Еўразоны і замарозку рахункаў, адкрытых у еўрапейскіх банках. Пад забарону трапілі расійскія бізнесмены, чыноўнікі, функцыянеры самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік.