Еўрасаюз мае намер распрацаваць новы тып супрацоўніцтва з Беларуссю і Арменіяй

5 сентября 2015
Размова ў першую чаргу ідзе аб узаемадзеянні ў галіне эканомікі. Аб гэтым заявіў Жан Асельборн - кіраўнік МЗС Люксембурга, які старшынствуе ў ЕС, - перадаюць інфармагенцтвы. Паводле слоў дыпламата, новы тып супрацоўніцтва будзе змяшчаць менш умоў, чым пагадненне аб асацыяцыі. Пакуль дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.