Еўрасаюз да канца года можа даць бязвізавы рэжым Украіне

24 ноября 2016

Еўрасаюз дапусціў, што да канца года Украіна можа атрымаць бязвізавы рэжым. Такая заява прагучала ў Бруселі на саміце "Украіна - ЕС".

Тым не менш ніякіх дакладных дат палітыкі называць не сталі. Нагадаем, у сярэдзіне месяца згоду на ўзаемную адмену віз з Украінай даў Савет ЕС. Тады аднак прагучаў прагноз, што адпаведнае пагадненне не ўступіць у сілу, пакуль краіны Адзінай Еўропы не дамовяцца аб механізме экстраннага прыпынення пагадненняў аб бязвізавых рэжымах.