Еўропу засыпае снегам

21 апреля 2017

У Аўстрыі і на поўдні Германіі на буйных аўтабанах паралізаваны рух. У Славакіі з-за галалёду сутыкнуліся 40 машын. Раненні атрымалі 24 чалавекі. У Венгрыі, Румыніі, Чэхіі і Польшчы вышыня снежнага покрыва перавышае паўметра. У Харватыі дрэвы падаюць на прыпаркаваныя аўтамабілі. А ва Украіне з-за непагадзі былі абясточаныя каля 200 населеных пунктаў. Сіноптыкі гавораць: такі снежны калапс у красавіку здараецца раз у 30 гадоў.