Бранская вобласць прэзентуе знешнеэканамічны патэнцыял рэгіёна ў Беларусі

21 мая 2015

Бранская вобласць Расіі прэзентуе знешнеэканамічны патэнцыял рэгіёна ў Беларусі. Расіяне зацікаўленыя ў сумесных праектах з нашым машынабудаўнічым комплексам. Зараз на тэрыторыі Браншчыны паспяхова працуе дылерскі цэнтр "Амкадор", адкрылася сумесная вытворчасць з Магілёўліфтмашам. Тавараабарот за апошнія шэсць гадоў падвоіўся. І на сёння гэта восемсот мільёнаў долараў. Сярод перспектыўных праектаў - супрацоўніцтва з нашым мотавелазаводам і вытворцамі сельгастэхнікі.

Сёння Бранская вобласць Расіі падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве на два гады з канцэрнам "Белхарчпрам". Таксама расіяне зацікаўленыя ў пашырэнні міжрэгіянальных кантактаў.