Еўрапейскі цэнтрабанк пагадзіўся запусціць праграму колькаснага паслаблення

23 января 2015

У яе рамках ён мае намер надрукаваць дадатковыя грошы для выкупу суверэнных аблігацый на шэсцьдзесят мільярдаў еўра за месяц. Праграма пачнецца ў сакавіку і завершыцца ў верасні 2016. Краіны, якія атрымліваюць дапамогу для аздараўлення сваіх фінансавых сістэм, таксама будуць уключаныя ў гэтую праграму, але на дадатковых умовах. План закліканы ажывіць эканоміку еўразоны, дзе інфляцыя дасягнула адмоўнай велічыні - мінус 0,2%. Гэта ніжэй за заяўленую мэту ЕЦБ - меней за 2%.