Еўрапейскі авіякалапс учыніў найбуйнейшы нямецкі перавозчык Lufthansa

22 апреля 2013
Кампанія на сёння аб’явіла самую маштабную за апошні час забастоўку. Тысячы людзей ужо не вылецелі сваімі рэйсамі. Некалькі вылетаў адмянілі і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пасажырам прапаноўваецца вярнуць грошы за білеты або ў якасці альтэрнатывы перанесці вылет на іншы дзень. Таксама адмяняюцца сённяшнія  перавозкі гэтай жа авіякампаніі маршрутам Франкфурт - Мінск. Усяго нямецкія перавозчыкі адмянілі на сёння  каля 2 тысяч палётаў з Гамбурга, Мюнхена, Берліна і іншых гарадоў. Персанал  Lufthansa незадаволены адмовай кіраўніцтва павялічыць заработную плату на 5%.