Яшчэ адно магутнае землетрасенне скалынула сёння краіны паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Азіі

24 августа 2016

 Геалагічная служба ЗША зафіксавала ў рэгіёне падземныя штуршкі магнітудай 6,8. Эпіцэнтр стыхіі знаходзіўся ў М'янме. Водгаласы землетрасення адчулі ў Бангладэш, Індыі і Тайландзе. Стыхія прывяла да разбурэнняў. Ёсць пацярпелыя, але дакладная колькасць невядомая.