Яшчэ адзін выпадак заражэння ліхаманкай Эбола зафіксаваны ў ЗША

15 октября 2014

Смяротны вірус выяўлены ў крыві супрацоўніка тэхаскага шпіталя, у якім лячылі Томаса Эрыка Дункана - грамадзяніна Ліберыі, з якім ліхаманка і трапіла ў Паўночную Амерыку. Раней на Эболу захварэла медсястра гэтай жа бальніцы. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, лік ахвяраў усплёску Эболы ў Заходняй Афрыцы набліжаецца да чатырох з паловай тысяч. Пацыенты з сімптомамі ліхаманкі шпіталяваныя ў краінах ЕС і Канадзе. ААН папярэджвае, што ўжо да снежня спіс заражаных будзе папаўняцца на 5 - 10 тысяч чалавек за тыдзень.