Па факце забойства афіцэра Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу

29 сентября 2021

Па факце забойства афіцэра Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці - справа гонару для сілавікоў. Здзіўляе і цынізм, з якім было ўчынена гэта злачынства (у кватэры ўсё было гатова для здымак з некалькіх ракурсаў). І наступная спроба абяліць забойцу, які спакойна чакаў з'яўлення першай цэлі для стральбы. Зрэшты, здзіўляцца адміністратарам і актыўнай публіцы дэструктыўных тэлеграм-каналаў не прыходзіцца. Менавіта яны заказчыкі такога кантэнту, менавіта яны і размяшчаюць заклікі да адкрытага тэрору (відэа).