ЕС можа абмежаваць паездкі ўнутры саюза

22 января 2021
Лідары ЕС не выключаюць частковага закрыцця межаў  унутры саюза. Гэта заявіў кіраўнік Еўрасавета  Шарль Мішэль  на анлайн-саміце па пытаннях каранавіруса, што прайшоў напярэдадні. У найбліжэйшыя два тыдні  паміж краінамі ЕС могуць абмежаваць неабавязковыя паездкі: тыя, што не звязаны з працай або атрыманнем медыцынскай дапамогі. Пры гэтым Мішэль падкрэсліў, што знешнія межы Еўрасаюза  павінны заставацца адкрытымі.