Епіскап Ватыкана арыштаваны па падазрэнні ў карупцыі і махлярстве

28 июня 2013

Епіскап Ватыкана Салерна Нунцыа Скарана арыштаваны па падазрэнні ў карупцыі і махлярстве. Разам з іерархам затрыманыя таксама агент сакрэтнай службы і фінансавы брокер. Як лічыць следства, епіскап за некалькі прыёмаў завёз у Італію 600 тысяч еўра наяўнымі, якія зняў з рахунку ў Банку Ватыкана. Затым ён перадаў грошы сваім сябрам, а атрыманыя наўзамен чэкі выкарыстаў для пагашэння іпатэчнага крэдыту, узятага ім у адным з італьянскіх банкаў.