Эмануэль Макрон і Ангела Меркель выказалі гатовасць рэфармаваць Еўрасаюз

16 мая 2017

Учора новы прэзідэнт Францыі пабываў у Берліне з першым замежным візітам пасля інаўгурацыі. Падчас прэс-канферэнцыі Меркель заявіла, што "Еўрасаюз перажывае няпростыя часы, але моцная Францыя дапаможа іх перажыць". Канцлер засведчыла, што гатовая цесна супрацоўнічаць з Парыжам над распрацоўкай дарожнай карты для глыбейшай інтэграцыі краін ЕС. Макрон заявіў, што ў адзінай Еўропе павінна быць менш бюракратыі, і анансаваў буйныя рэформы ў Францыі.