Электронныя цыгарэты пад забаронай на Філіпінах. Вейпераў могуць арыштоўваць

21 ноября 2019
На Філіпінах забаранілі электронныя цыгарэты, а вейпераў загадалі арыштоўваць. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Радрыга Дутэртэ, вядомы сваімі антынаркатычнымі і антытытунёвымі кампаніямі. Паліцыі загадана затрымаць усіх, хто курыць электронныя цыгарэты ў публічных месцах, і канфіскаваць прыстасаванне. У краіне дзейнічаюць адны з самых жорсткіх абмежаванняў на курэнне ў Азіі. Нагадаем, у некаторых штатах Амерыкі  таксама ўжо ёсць забароны на выкарыстанне вейпаў пасля чарады смяротных зыходаў.