У Варацэвічах ёсць карцінная галерэя Напалеона Орды

9 ноября 2018

Чалавек, дзякуючы гравюрам якога сёння рэстаўратары аднаўляць страчаныя помнікі архітэктурнай спадчыны. Адначасова ён быў цудоўным піяністам. Вучыўся музыцы ў Шапэна, прычым настолькі паспяхова, што яны разам давалі канцэрты ў Парыжы. Малая радзіма Напалеона Орды, які нарадзіўся і жыў у XIX стагоддзі, знаходзіцца ў Беларусі, у вёсцы Варацэвічы. У памяць аб знакамітым земляку там створаны музейны комплекс і вядзецца аднаўленне сядзібы, дзе нарадзіўся кампазітар і мастак. Вікторыя Патоня прайшлася гістарычнымі сцежкамі.

Жыхары Варацэвіч ганарацца, што у іх невялікай вёсцы ёсць цэлы музейны комплекс. На пачатку XXI стагоддзя на месцы былой школы пачалі збіраць калекцыю, звязаную з імем Напалеона Орды. А пакінуў знакаміты зямляк пасля сябе нямала. Адны дакументальныя гравюры і акварэлі, якіх больш за тысячу, сёння як фотаздымкі! Па іх рэстаўратары Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны аднаўляюць разбураныя помнікі. Работы майстра архітэктурнага пейзажа дапамаглі ў адраджэнні палацаў у Нясвіжы, Міры, Косаве. У музейным комплексе ў Варацэвічах можна ўбачыць копіі карцін. І не толькі.

Сярод дарагіх экспанатаў і ажурная пятля, знойдзеная падчас раскопак на месцы сядзібы Напалеона Орды. Усяго ў фондах музея больш за 4 тысячы прадметаў. А самі супрацоўнікі комплексу вераць: усё вяртаецца на сваё месца. І таму ёсць важкі аргумент.

Напалеон Орда шмат падарожнічаў па Еўропе, дзе і ствараў серыі малюнкаў. Некаторыя і дагэтуль можна сустрэць у турыстычных даведніках. Пэўны час мастак жыў у Парыжы, там адкрыў у сабе яшчэ адзін талент.

Напалеон Орда быў цудоўным музыкантам. Ён браў урокі ў знакамітых Шапэна і Ліста. Вось гэты раяль у адной з залаў музея з’явіўся невыпадкова: ён падкрэслівае любоў майстра да музыкі. Кажуць, экспанату больш за 200 гадоў і ён з дома сям’і Раманавых.

Пабываць на малой радзіме кампазітара, пачуць паланэз штогОд прыязджаюць больш за 10 тысяч турыстаў, у тым ліку і замежныя госці. Даказвае нараджэнне Орды ў Варацэвічах царкоўная кніга. Хлопчыку пры хрышчэнні нават далі трайное імя: Мацвей-Тадэвуш-Напалеон. Праўда, ад радавога гнязда ва ўрочышчы Красны Двор амаль нічога не засталося. Сёння яго таксама спрабуюць адрадзіць. Зноў жа па гравюрах земляка.

Згодна з праектам, плануецца аздобіць 16 пакояў у доме, майстэрні рамёстваў, парк з вадаёмам. Работы па рэстаўрацыі працягваюцца і фінансуюцца з мясцовага бюджэту. Творчы шлях Напалеона Орды і дагэтуль натхняе многіх мастакоў. Невыпадкова ў музейным комплексе адкрыта для наведвальнікаў асобная карцінная галерэя.



Зараз чытаюць