Эканоміка Францыі ўступіла ў перыяд рэцэсіі

15 мая 2013

Эканоміка Францыі ўступіла ў перыяд рэцэсіі - пра гэта сёння   паведаміў міністр гандлю краіны П'ер Маскавічы. Нямецкай эканоміцы ў першым квартале ўдалося прадэманстраваць толькі невялікі рост. У гадавым выражэнні ВУП еўразоны ўпаў на 1 працэнт. Эксперты папярэджваюць, што надзеі на аднаўленне за кошт росту знешняга попыту не апраўдваюцца. А значыць, рэцэсія еўразоны будзе даўжэйшай і глыбокай, чым меркавалася раней.