Эколагі запусцілі прамую трансляцыю раскладання пластыкавай бутэлькі

29 мая 2019

Неверагодны праект прапанавала сусветная арганізацыя - Фонд дзікай прыроды. Эколагі запусцілі прамую трансляцыю  раскладання пластыкавай бутэлькі. Чакаецца, што гэта будзе самы доўгі анлайн-стрым у гісторыі чалавецтва. І прадоўжыцца ён  аж 450 гадоў! Менавіта столькі трэба, каб пластык  поўнасцю  растварыўся. Такім чынам эколагі хочуць прыцягнуць увагу чалавецтва да праблемы забруджвання Сусветнага акіяна.