Егіпет задзейнічаў глыбокаводны батыскаф для пошуку чорных скрынь аэробуса А320

22 мая 2016

Апарат будзе даследаваць дно Міжземнага мора ў раёне, дзе ўпаў самалёт. Гэта паведаміў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі. Паводле яго слоў, магчымыя ўсе версіі - і расследаванне зойме доўгі час.

І сёння на сайце Сі-Эн-Эн з'явіўся кароткі запіс перамоў экіпажа А 320 з авіядыспетчарамі ў Цюрыху. Гэта абсалютна стандартная гутарка. У гэты ж час "Нью-Ёрк-таймс" паведамляе, што два гады таму на корпусе аэробуса хтосьці напісаў: "Гэты самалёт будзе збіты". Па меркаванні экспертаў, гэта звязана не з пагрозамі баевікоў, а з палітычнай сітуацыяй у Егіпце таго часу. Нагадаем, A 320, які ляцеў з Парыжа ў Каір, знік з радараў у чацвер. На борце самалёта былі 66 чалавек. Разглядаецца некалькі версій таго, што адбылося, у тым ліку тэракт і тэхнічная няспраўнасць.