Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Слуцкі раён

17 февраля 2018

Размова ішла наконт сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёна. Губернатар вобласці і віцэ-прэм'ер далажылі аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта падчас папярэдніх паездак па гэтым рэгіёне. Гэта датычыцца рэструктурызацыі пасяўных плошчаў і загрузкі мясакамбінатаў для бесперабойнай працы. Аб рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве новага прадпрыемства размова шла падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Слуцкага дражджавога завода. Укладзена 35 мільёнаў еўра інвестыцый. Узводзілі 4 гады. Працаваць пачалі з мінулага лета. Увод вытворчасці забяспечыў і новыя рабочыя месцы ў горадзе. Сярэдняя зарплата на дражджавым прадпрыемстве паўтары тысячы рублёў. Падчас гутаркі была ўзнята і тэма сярэдніх зарплат бюджэтнікаў па краіне.

Мадэрнізацыю прадпрыемстваў, новыя тэхналогіі і пытанні арганізацыі вытворчасці прадукцыі імпартазамяшчэння абмяркоўвалі на Слуцкім цукрова-рафінадным камбінаце. Як адзначыў Прэзідэнт, будучыня невялікіх населеных пунктаў у стварэнні сучасных перапрацоўчых прадпрыемстваў і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка гаварыў з працоўнымі калектывамі. Беларусь плануе з цукровай прадукцыяй выйсці і на кітайскі рынак, як гэта зроблена ўжо па мясе і малацэ.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Год малой радзімы кожны павінен прыўнесці нешта новае для развіцця і добраўпарадкавання месца, дзе нарадзіўся. Асаблівая роля ў вырашэнні надзённых праблем рэгіёнаў адводзіцца мясцовым Саветам дэпутатаў.