Эдвард Сноўдэн запрасіў палітычнае сховішча ў Венесуэлы

9 июля 2013

Улады Венесуэлы пацвердзілі, што атрымалі просьбу аб палітычным сховішчы з боку былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна. Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што зараз амерыканцу трэба прыняць рашэнне наконт пералёту ў Каракас. Сноўдэн, як мяркуецца, працягвае знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамецьева, куды ён прыбыў з Ганконга 23 чэрвеня. Гарантыі давання сховішча яму таксама прапанавалі Нікарагуа і Балівія.


Між тым, ЗША абяцаюць вялікія праблемы любой краіне, якая пакіне ў сябе гэтага выкрывальніка. Па словах афіцыйнага прадстаўніка амерыканскага дзярждэпа, у Вашынгтоне разлічваюць, што Расія і Венесуэла прыслухаюцца да меркавання ЗША.