Джэкі Чан атрымаў прэмію "Оскар"

13 ноября 2016

Джэкі Чан атрымаў прэмію "Оскар" за выдатны ўклад у кінематограф (Academy Honorary Award). Паведамленне пра гэта з'явілася ў афіцыйным Twitter Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў. 62-гадовы акцёр адзначыў, што не разлічваў атрымаць гэтую прэстыжную ўзнагароду, нават нягледзячы на сваю працяглую кінакар'еру. Джэкі Чан сыграў у больш як 100 карцінах, зняў 16 фільмаў, а таксама неаднаразова выступаў сцэнарыстам і прадзюсарам. Паводле звестак Forbes, акцёр займае другое месца сярод самых высокааплатных акцёраў у свеце - яго ганарары дасягаюць 61 мільёна долараў.