Двое загінулі ў выніку стральбы ў рэстаране Гётерборга

19 марта 2015

Сама меней 2 чалавекі загінулі, 8 - параненыя ў выніку стральбы ў шведскім рэстаране. Інцыдэнт здарыўся гэтай ноччу ў горадзе Гётеборг. Паводле слоў відавочцаў, падчас прагляду футбольнага матча  ў рэстаран уварваліся 2 чалавекі і адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава. Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо частка пацярпелых зараз у цяжкім стане. Ніхто пакуль  не затрыманы. На думку паліцыі, тыя, хто страляў, - удзельнікі злачынных груповак. Месца здарэння  ачапілі.