У Мадрыдзе адкрылася пасольства нашай краіны ў Іспаніі

17 декабря 2016

Беларуская дыпламатычная прысутнасць у Еўропе стала шырэйшай. Напярэдадні ў Мадрыдзе адкрылася пасольства нашай краіны ў Іспаніі. У цырымоніі прымала ўдзел дэлегацыя рэспублікі, якую ўзначальваў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, прадстаўнікі дзелавых колаў, дыпкорпуса, палітычнай эліты і грамадскасці Іспаніі.

Яўген Шастакоў правёў перамовы з Ігнасіа Ібанесам -  дзяржаўным сакратаром па замежных справах профільнага ведамства. Вынікам стала дамоўленасць аб падпісанні міжурадавага мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферах эканомікі і прамысловасці. Зараз беларускае пасольства ў Мадрыдзе ўзначальвае Павел Латушка па сумяшчальніцтве пасол у Францыі і Манака.