Два магутныя выбухі прагрымелі ў сірыйскім горадзе Эль-Камышлы

27 июля 2016

Загінулі не менш як 40 мірных жыхароў, больш за 170 атрымалі раненні. Паводле папярэдніх звестак, бомба спрацавала ў аўтамабілі, які быў прыпаркаваны паміж дзвюма плошчамі. Паводле слоў паліцэйскіх, лік ахвяраў можа ўзрасці, бо шматлікія параненыя ў цяжкім стане. Адказнасць за тэракт ужо ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".