Два буйныя лясныя пажары бушуюць у амерыканскім штаце Аляска

18 июня 2015
Агнём знішчаныя ўжо каля 45 дамоў. Працягваецца эвакуацыя насельніцтва. Паводле апошняй інфармацыі, полымя распаўсюдзілася на больш як 2 500 гектараў. У барацьбе з агнём задзейнічаныя звыш 200 пажарнікаў. На дапамогу прыбылі спецыяльныя каманды з Канады. Папярэдняя прычына пажараў - падпал.