Смяротная аварыя ў Бешанковіцкім раёне

8 мая 2019
ДТЗ здарылася каля паўночы на другім кіламетры дарогі Бешанковічы - Асавец. Вадзіцель "сітраена" не справіўся з кіраваннем, і аўто з'ехала ў кювет і перавярнулася. Трое пасажыраў загінулі на месцы: двое мужчын 26 і 27 гадоў і 23-гадовая дзяўчына. 

У дачыненні вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа. У СК просяць усіх, хто стаў відавочцай гэтай аварыі, звяртацца па тэлефоне +375(33) 399-80-44.