ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Нарвегіі

31 июля 2016

1 чалавек загінуў, яшчэ 14 атрымалі траўмы. Па незразумелых прычынах транспартны сродак выехаў на сустрэчную паласу і апынуўся ў кювеце. У аўтобусе знаходзілася турыстычная група з Украіны ў складзе 41 чалавека. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны, некаторыя ў цяжкім стане. Паліцыя высвятляе акалічнасці аварыі.