Індэкс Доу - Джонса перажыў самае буйное падзенне за ўсю гісторыю

6 февраля 2018

Прамысловы індэкс Доу - Джонса перажыў самае буйное падзенне за ўсю гісторыю. На таргах Нью-Ёркскай фондавай біржы галоўны паказчык прамысловай актыўнасці ЗША ўчора зніжаўся больш як на паўтары тысячы пунктаў, а па выніках дня - на 1 175. Услед за індэксам Доу - Джонса зваліліся і іншыя амерыканскія фондавыя індэксы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у гэты час выступаў у Агая, дзе гаворка ішла аб эканамічных поспехах. У канцы мінулага года Трамп сказаў, што 2018 год будзе вельмі паспяховым, як для амерыканскіх кампаній, так і для фондавага рынку.