Дональд Трамп адмовіць у падтрымцы большасці краін НАТА

11 февраля 2024

Дональд Трамп на праймерыз у Паўднёвай Караліне заявіў, што адмовіць у дапамозе саюзнікам, якія плацяць у бюджэт НАТА менш чым 2 % ВУП.

Палітык падкрэсліў, што "не стане абараняць іх, кожны павінен сам аплачваць свае рахункі". Гэтаму крытэрыю на сёння адпавядаюць толькі 10 з 28 краін - удзельніц альянсу.

Белы дом адрэагаваў на гэтыя словы істэрычна, заявы Трампа названыя "жудаснымі і вар'яцкімі". Аднак самі амерыканцы прытрымліваюцца іншага меркавання. Трампа хочуць бачыць прэзідэнтам 47 % грамадзян, а Байдэна толькі 42 %. Пры гэтым знешнюю палітыку дзэеючай адміністрацыі падтрымлівае толькі траціна грамадзян ЗША.