Умацаванне сяброўства паміж Беларуссю і Кітаем

4 марта 2014
Сяброўскія адносіны паміж кіраўнікамі Беларусі і Кітая павінны быць прыкладам для палітыкаў дзвюх краін. Пра гэта заявіў сёння ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі на сустрэчы з намеснікам кіраўніка МЗС КНР Чэн Гапінам. Уладзімір Макей нагадаў, што падчас візіту Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў КНР была падпісаная дарожная карта супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі да 2018 года. Падчас перамоў таксама было адзначана, што краіны чакае настойлівая праца па далейшым умацаванні сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.