Дачка былога караля Іспаніі мае дачыненне да адмывання грошай

25 июня 2014
У Іспаніі суд пацвердзіў дачыненне дачкі былога караля Іспаніі інфанты Крысціны да адмывання грошай і падатковых злачынстваў. Паводле версіі следства, яна і яе муж стварылі падстаўную фірму, якую выкарыстоўвалі для ўласнага ўзбагачэння. Зараз справа будзе перададзена ў суд, які вызначыць ступень вінаватасці мужа і жонкі. Абодва яны дачыненне да незаконнай дзейнасці цалкам адмаўляюць.