Да трох чалавек павялічылася колькасць ахвяр атакі ў галандскім Утрэхце

18 марта 2019

9 чалавек у бальніцы. Паліцыя горада разгарнула маштабную аперацыю, каб злавіць мужчыну, які адкрыў страляніну ў трамваі. Яго фота з камер відэаназірання праваахоўнікі апублікавалі ў "Твітэры". Дом, дзе жыве злачынец, ужо некалькі гадзін ачэплены, але паводле некаторай інфармацыі, ён схаваўся з месца здарэння на машыне. Зараз у горадзе   максімальная пагроза тэрарыстычнай небяспекі. Жыхарам не дазваляецца пакідаць будынкі - знутры закрытыя школы і офісы. Эвакуіруюцца мячэці.