Дзеючы лідар Егіпта перамагае на прэзідэнцкіх выбарах

2 апреля 2018

Паводле папярэдніх звестак, Абдэль Фатах ас-Сісі набраў амаль 92 працэнты галасоў. Афіцыйныя вынікі павінны аб'явіць сёння. Пры гэтым адзіным канкурэнтам ас-Сісі быў лідар партыі "Аль-Гад" Муса Мустафа Муса. З перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што вопыт і палітычная мудрасць егіпецкага кіраўніка будуць спрыяць паглыбленню двухбаковых адносін паміж краінамі.