Дзясяткі тарнада абрынуліся на ЗША

20 мая 2013

Каля дваццаці тарнада абрынуліся на амерыканскія  штаты Канзас, Аклахома і Аёва. Ёсць загінуўшыя. Разбураныя больш чым сто жылых  дамоў, каля 10 тысяч чалавек  засталіся без святла. Зафіксаваныя шматлікія ДТЗ. У сувязі з пагрозай тарнада  з аэрапорта Уічыта - найбуйнейшага горада штата Канзас - эвакуіравалі пасажыраў, адменены ўсе авіярэйсы. Людзям рэкамендавана не выходзіць на вуліцу і перачакаць стыхію ў спецыяльных сховішчах.