Дэпутаты Вярхоўнай рады зноў пабіліся ў прамым эфіры

17 августа 2018

Калатнеча ўспыхнула пасля таго, як Сяргей Шахаў, прадстаўнік дэпутацкай групы "Воля народа", заявіў, што Ігар Масійчук з "Радыкальнай партыі" наведвае гей-парады. Масійчук запатрабаваў выбачэнняў ад калегі. Абмяняўшыся ўзаемнымі абразамі, парламентарыі ўчынілі бойку. Шахаў магутным ударам збіў з ног калегу. Той хутка падняўся і пайшоў на саперніка з палкай. Пасля сутычка народных выбраннікаў прадоўжылася, аднак ужо ў ліфце офіса тэлеканала "Прамы".