На дэпартаваную з Францыі школьніцу напалі на радзіме ў Косаве

21 октября 2013

Леанарда Дзібрані гуляла па Мітравіцы са сваёй сям'ёй, калі невядомыя пачалі іх збіваць. Французскія СМІ пішуць, што здарэнне даказвае, што знаходжанне ў Косаве для гэтых цыган небяспечна.
Скандал вакол дэпартацыі 15-гадовай Леанарды і яе сям'і разгарэўся ў Францыі на мінулым тыдні і выклікаў маштабныя акцыі пратэсту навучэнцаў. У суботу прэзідэнт Францыі заявіў, што дзяўчынка зможа вярнуцца ў краіну, але толькі без бацькоў. Тая адмовілася.