Дзень клоунаў адбыўся ў сталіцы Перу

26 мая 2015

Па цэнтры Лімы ў яркіх касцюмах і парыках прайшлі сотні артыстаў цырка. Яны наладжвалі міні-прадстаўленне і паказвалі фокусы. Першае шэсце клоунаў прайшло ў 2006-ом у гонар цыркача Хасэ Альварэса, які ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя разам са сваім шапіто даваў прадстаўленні ў самых бедных раёнах перуанскай сталіцы. Пасля яго смерці цыркачы сталі ўшаноўваць народную знакамітасць кожны год.