Армія прэзідэнта Сірыі вядзе падрыхтоўку да ваеннай аперацыі супраць баевікоў

14 октября 2015

Армія прэзідэнта Сірыі Башара Асада пры падтрымцы Ірана і арганізацыі "Хезбала" вядзе падрыхтоўку да ваеннай аперацыі супраць баевікоў у раёне горада Алепа, перадае агенцтва Рэйтэр са спасылкай на мясцовыя ўлады. Наступ, які пачнецца ў найбліжэйшы час, стане часткай аперацыі на заходнім напрамку супраць баевікоў у правінцыі Хама. Нагадаем, Расія з 30 верасня па запыце прэзідэнта Башара Асада пачала наносіць кропкавыя авіяўдары па аб'ектах "Ісламскай дзяржавы" на сірыйскай тэрыторыі. Баевікі, як паведамляецца, нясуць адчувальныя страты і мяняюць тактыку.