Справу Сяргея Скрыпаля разгледзіць сёння Савет Бяспекі ААН

5 апреля 2018

Пасяджэнне адбудзецца з ініцыятывы Расіі. Бакі абмяркуюць ліст брытанскага прэм'ера Тэрэзы Мэй, звязаны з дэталямі атручвання экс-палкоўніка ГРУ і яго дачкі.

Напярэдадні скандальную справу разгледзелі ў Гаазе на саміце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Яна адмовіла Расіі ў правядзенні альтэрнатыўнага расследавання атручвання Скрыпалёў. Большасць краін прагаласавалі супраць паўнапраўнага ўдзелу Масквы ў гэтай справе.

Нагадаем, брытанскія эксперты так і не змаглі ўстанавіць паходжанне атрутнага рэчыва. МЗС Злучанага Каралеўства нават выдаліў твіт, дзе гаворыцца пра дачыненне Расіі да атручвання ў Солсберы. Афіцыйны прадстаўнік Масквы Марыя Захарава ўжо назвала гэта "прабіркай ганьбы". Нагадаем, кіраўнік хімічнай лабараторыі ў Портан-Даўне прызнаўся, што спецыялісты так і не ўстанавілі краіну паходжання газу "Навічок". Зрэшты, брытанскае выданне "Таймс" са спасылкай на нейкія неназваныя крыніцы ў сілавых структурах і Кабінеце міністраў сцвярджае, што спецслужбы Злучанага Каралеўства "з высокай ступенню верагоднасці" ўстанавілі месцазнаходжанне сакрэтнай расійскай лабараторыі.