Дацкі дог Фрэдзі - рэкардсмен Гінеса

30 декабря 2016

Вы ведаеце, як выглядае самы вялікі сабака ў свеце? Гэта дацкі дог, клічуць яго Фрэдзі, і жыве ён у англійскім мястэчку Ліён-Сі, што на паўднёвым усходзе графства Эсекс. 1 метр і 29 сантыметраў у карку і 92 кілаграмы вагі. Фрэдзі - рэкардсмен Гінеса. Уладальніца Клэр Стонман выдаткоўвае на догляд і корм для яго за суткі 100 фунтаў стэрлінгаў. Зрэшты, у Клэр шмат хатніх жывёлін. Прычым сваіх гадаванцаў англічанка лічыць няйначай як дзецьмі. Клэр марыць сустрэць чалавека, які гатовы дзяліць дом з гіганцкім сабакам.